ФГиЯК в формате нового поколения!
ФГиЯК в формате нового поколения!

Ганна Навасельцава ўзнагароджана прэміяй

У Віцебскай абласной бібліятэцы адбылося ўручэнне літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, якая прысуджаецца Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.

У намінацыі “проза” ўзнагароджана дацэнт кафедры літаратуры Ганна Віктараўна Навасельцава за кнігу “Калі цябе спаткае казка…”.

Кніга выйшла ў 2018 годзе, прэзентавалася як у Віцебскай абласной бібліятэцы, так і ў бібліятэцы ВДУ імя П.М. Машэрава, дзе яе могуць знайсці ўсе жадаючыя.

Віншуем Ганну Віктараўну з узнагародай!