ФГиЯК в формате нового поколения!
ФГиЯК в формате нового поколения!

Новы сезон тэлекурсаў па гісторыі Віцебска

У кастрычніку распачаўся выхад перадач у межах тэлекурсаў па гісторыі роднага горада і Віцебшчыны на канале “Віцебск”. Сярод ініцыятараў і арганізатараў праекта – кафедра гісторыі і культурнай спадчыны факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый.

У першым выпуску кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак, а таксама дацэнты мастацка-графічнага факультэта кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Міхась Цыбульскі і скульптар Сяргей Сотнікаў патлумачылі, якім чынам на вуліцах Віцебска з’яўляюцца творы манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

 

У другой перадачы загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Дулаў і кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак распавялі пра арганізацыю ваеннай справы ў Полацкім княстве ў Х–XI стагоддзях.